Віталь расказаў «Нашай Ніве» пра планы на будучыню.

«Наша Ніва»: Віталь, ці адкрыццё клуба з’яўляецца крокам да завяршэння прафесійнай кар’еры, ці гэта нешта іншае для вас?

Віталь Гуркоў: Сапраўдныя героі заўжды ідуць у абыход. Я не збіраюся сканчаць прафесійную кар’еру, а зала проста павінна быць. У свеце бокса ў кожнага чэмпіёна, вядомага баксёра мусіць быць свой клуб — у мяне ён цяпер ёсць. Я хачу зрабіць з яго культавае, іміджавае месца. Таксама гэта мая трэніровачная пляцоўка на дадзены момант. Тут трэніруюся не толькі я сам, але і мая каманда. Два трэнеры па класічным боксе — Дзяніс Адамовіч і Дзяніс Юцкевіч, а таксама мой сябра Руслан Пнеўскі, спартовец зборнай клуба «Патрыёт». Пазнаёміўся з імі годзе ў 2010-м. Людзі, з якімі я шмат часу правёў, у якіх я ўпэўнены не толькі ў прафесійных якасцях, але і ў асабістых.

«НН»: Вы будзеце тут самі трэніраваць людзей?

ВГ: Так, я трэніраваў і раней, а цяпер буду трэніраваць больш, вазьму вечаровыя заняткі, таксама, можа, зранку, паглядзім. Але так, каб гэта не перашкаджала майму трэніровачнаму графіку: у мяне самога дзве трэніроўкі на дзень: першая тут зранку, а дзе другая будзе залежыць ці ад спарынг-партнёраў, ці калі нешта трэба будзе зрабіць, што тут немагчыма. Гэта не проста зала бокса, гэта, у першую чаргу, трэніровачная прастора для сябе самога, потым для сяброў, а дзеткі тут будуць займацца бясплатна.

«НН»: Час яшчэ сыходзіць на музычныя рэпетыцыі, паспяваеце?

ВГ: Музычныя репетыцыі бываюць часам, калі яны патрэбны, але цяпер я больш сканцэнтраваны на спорце.

«НН»: Вы змяшчаеце фота з Меліцінай Станютай у сваіх сацсетках. Ва ўсіх узнікае пытанне, ці не збіраецеся вы хуткім часам рабіць прапанову?

ВГ: Мне здаецца, што вы з такімі пытаннямі спазніліся ўжо недзе можа на год.

«НН»: Вы так неадназначна адказваеце.

ВГ: Так, як заўсёды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?