У Мінску ўвечары 8 кастрычніка легкавік «Кіа» ўехаў у прыпынак грамадскага транспарту, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Кіроўца, які ехаў па гасцявой стаянцы ГЦ «Максімус» па вуліцы Лабанка, рэзка рушыў наперад, наехаў на бардзюрны камень, а пасля на прыпынак. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Кіроўца быў п'яным, у яго крыві было 2,37 праміле алкаголю. На кіроўцу склалі два адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0