Беларуска Любоў Пашкоўская, адна з акцыянерак кампаніі Verv, трапіла ў спіс «Топ-50 жанчын — тэхналагічных прадпрымальнікаў з Еўропы» Forbes.
Сістэмны аналітык Любоў Пашкоўская была кіраўніком кірунку мабільнай распрацоўкі ў беларускай фірме Viaden. У 2013 годзе яна запусціла Red Rock Apps. Заснавальніца кажа, што гадавы абарот праекта (які быў перайменаваны ў Verv) цяпер складае 30 мільёнаў даляраў.
Verv займае першае месца сярод найлепшых распрацоўшчыкаў мабільных праграм для фітнэсу ў Еўропе і ЗША і мае больш загрузак праграм, чым Fitbit або Nike.
Фітнес-праграмы Verv дапамаглі людзям страціць больш за 1,3 мільёна кілаграмаў вагі.