11.10.2018 / 21:50

«Госпадзе, куды я ўвогуле трапіў?!» Іван Шыла расказаў, як займаўся групавым сэксам 44

У інтэрв'ю новай праграме «НН» «Ток» Іван Шыла расказаў пра свой досвед удзелу ў групавым сэксе. 

— Я неяк разышоўся з дзяўчынай і не хацеў пачынаць новыя адносіны. Мне патрэбен быў сэкс, як і многім людзям на гэтай зямлі. Так уладкаваны свет — патрэбен быў сэкс. Калі ты проста шукаеш сэкс без абавязкаў, абавязкова гэтыя абавязкі з’яўляюцца або ў аднаго, або ў другога партнёра, сэкс пасля ў штосьці перарасце. Нехта будзе пакрыўджаны, нехта захоча застацца на ноч.

У мяне таксама былі адносіны, дзе я проста сустракаўся з дзяўчынай, мы займаліся сэксам, а яна пасля мне кажа: «Дык я застануся?» Вось гэтых момантаў няёмкасці, бо «не, мы так не дамаўляліся, ты не застанешся», хацелася пазбегнуць. І для гэтага я пайшоў шляхам сямейных пар, бо імавернасць таго, што яны пасля захочуць разбурыць сваю сям’ю, пакінуць сваіх дзяцей, малая. Гэта не тое што я адэпт групавога сэксу.

— Ты проста за сямейныя каштоўнасці!

— Гэта была проста магчымасць сэкс атрымліваць бясплатна, хаця платна я таксама гэта рабіў, я часам карыстаўся паслугамі прастытутак. Гэта дорага. Каб рэгулярна атрымліваць сэкс, трэба шмат зарабляць. Калі ты можаш за яго плаціць — нармальны варыянт. А другі варыянт — шукаць сямейныя пары, з якімі ты спіш і рэальна нікому ты больш не патрэбны. Яны цябе таксама выкарыстоўваюць у сваіх інтарэсах, ім таксама не патрэбен чалавек, які пасля будзе кветкі насіць жанчыне або мужчыне. Таму пачаў хадзіць на спатканні з сямейнымі парамі, часам у мяне быў групавы сэкс.

— Заява міліцыі, калі разагналі свінгерскую вечарынку, пра тое, што «замахваюцца на традыцыйныя адносіны мужчын і жанчын». Ты калі гэта ўсё чытаў, у цябе якая была рэакцыя? Мне здаецца, гэта нейкі небяспечны сігнал, што да цябе могуць уварвацца проста ў кватэру і сказаць: чувакі, вы, па нашым меркаванні, займаецеся не тым, чым трэба.

— Шчыра, не было ніякай рэакцыі, на той момант я да ўсяго гэтага астыў і перастаў удзельнічаць. Міліцыя — яна ўвогуле кепская, Шуневіч кепскі, усё, што ён кажа, кепска. Ты да дрэннага прызвычайваешся, чытаеш і думаеш: госпадзе, што за жэсць? Але не болей за тое. А астыў да групавога сэксу, бо гэта таксама эмоцыі, я таксама не проста чалавек, у якога ёсць…

— Табе проста надакучыла, што цябе выкарыстоўваюць?

— Не, было часам непрыемна. Сэксу, зразумела, хочацца. Ты сядзіш з людзьмі на кухні ў сябе дома, яны п’юць гарэлку (гэта першы дрэнны знак), яны кажуць: «Паслухай, а што ты за музыку слухаеш? Давай мы ўключым сваё». Яны ўключаюць радыё «Шансон», яны вельмі непрыемныя людзі, але вы апынуліся ў гэтым пакоі, ты думаеш: «Ну куды ўжо адступаць, зоймемся, мабыць, сэксам». А пасля сэксу думаеш: «Госпадзе, куды я ўвогуле трапіў?» А яны кажуць: «Мы ж застанемся, мы з’язджаем у нашы Смалявічы праз пяць гадзін, таму мы з табой пераначуем?» Я кажу: «Добра, толькі я з вамі спаць у адным ложку не буду», — і замыкаюся ў пакоі. Яны прыходзяць да мяне і кажуць: «Паслухай, давай, можа, яшчэ раз зоймемся сэксам?» Я проста хаваюся пад коўдрай і кажу: «У мяне панічныя атакі, пакіньце мяне, калі ласка». Карацей, у мяне вельмі дрэнныя часам бывалі сітуацыі. Таму, думаючы пра сэкс, трэба помніць, што будзе пасля сэксу.

Глядзець выпуск цалкам:

nn.by

0
хамса / Адказаць
11.10.2018 / 21:57
раней вы толькі прамовы лукашэкі выкладвалі тэматычнымі кавалкамі.. а цяпер шчэ і Шылу)
0
Мiкола Новiк / Адказаць
11.10.2018 / 22:08
Тэма раскрыта аднабакова i павярхоуна, бо гледачы не пачулi, як Шыла займауся ананiзмам.
0
Natallia / Адказаць
11.10.2018 / 22:10
D...b...
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру