10.10.2018 / 06:20

«Мы змагаліся за аўтакефалію 100 гадоў, можам крыху пацярпець»: прадстаўнік УПЦ распавёў пра механізм атрымання Томаса 28

Абмеркаванне пытання атрымання Томаса (адпускная грамата аб аўтакефаліі) магчыма толькі пасля справаздачы экзархаў Сусветнага патрыярха ў Стамбуле 10 кастрычніка, піша Украінская праўда.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў прадстаўнік Кіеўскай патрыярхіі архіепіскап Яўстрацій.

9 кастрычніка экзархі адбылі з Кіева ў Стамбул, дзе будуць даваць справаздачу 10 кастрычніка.

«Толькі пасля гэтага магчыма абмеркаванне пытання Томаса. Таму паведамленне, што «Томас ужо ёсць» — не адпавядаюць рэчаіснасці, а інфармацыйна — шкодныя, бо пасля хвалі «перамогі» пойдзе хваля «здрады», калі акажацца, што пытанне Сінод яшчэ не абмеркаваў», — падкрэсліў ён.

«Змагаліся за аўтакефалію 100 гадоў — таму можам яшчэ трохі пабыць стрыманымі!», — дадаў ён.

Акрамя гэтага, прадстаўнік Кіеўскай патрыярхіі нагадаў «дарожную карту» да атрымання Томаса.

Першым этапам «дарожнай карты» з'яўляецца рашэнне Сінода Сусветнага патрыярхата аб прадастаўленні Томаса аб аўтакефаліі.

Затым на аснове гэтага рашэння — скліканне і правядзенне ў Кіеве Сабора з удзелам архірэяў УПЦ КП, УАПЦ і УПЦ МП, якія звярнуліся да Сусветнага Патрыярха з просьбай аб Томасе.

«Сабор ажыццявіць царкоўнае аб'яднанне, утварыўшы адзіную памесную УПЦ, і абярэ яе Кіраўніка (мы будзем вылучаць і падтрымліваць Патрыярха Філарэта), — адзначыў Яўстрацій.

Трэці этап - атрыманне Кіраўніком адзінай памеснай аўтакефальнай УПЦ Томаса як дакумента (граматы).

Пасяджэнне Сінода ў Стамбуле адбываецца з 9 па 11 кастрычніка.

3
Казік / Адказаць
10.10.2018 / 07:01
Як я і казаў - томас даецца не УПЦ КП, а ствараецца новая юрысдыкцыя з пэўным кіраўніком. І наўрадці гэта будзе Філарэт.
4
Мікола / Адказаць
10.10.2018 / 07:06
Масква ня мае Томаса і цяжка верыць што яна калі яго атрымае з прычыны варожасьці Масквы да Ўсяленскага Патрыярха ўжо стагодзьдямі. Украіна відаць яго атрымае, Беларусь натупная.
45
Мое дело / Адказаць
10.10.2018 / 07:58
Мікола,
Вы три дня назад впервые услышали про такое понятие, как Томос, а уже порядки в церкви наводите.
Я даже не спрашиваю, к какой вере Вы хотя бы себя относите, не говоря уже о соблюдении всех ее норм.
Один цыган за компанию повесился от небольшого ума.
Как-нибудь белорусские православные разберутся без пропагандистов.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру