У Мазыры мікрааўтобус «Фальксваген» згарэў за некалькі хвілін проста на вачах у гаспадара. Кадрамі пажару з TUT.BY падзяліўся відавочца здарэння Дзяніс Марыненка.

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 9 кастрычніка непадалёк ад гарадскога рынку.

— Спачатку дым паваліў з-пад капота. Прыбег кіроўца, падняў капот і заліў ўсё з вогнетушыцеляў, але полымя перакінулася на ўнутраную частку буса. Пакуль тушылі спераду, аўтобус запаўняўся дымам і не гарэў, але як толькі кіроўца адкрыў дзверы кіроўцы, у салон пайшло паветра — і адбылося ўзгаранне, — распавёў падрабязнасці Дзяніс Марыненка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0