«Белавія» адкрыла сёння продажы па новым маршруце Мінск —Кішынёў — Мінск, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Рэгулярныя палёты ў Міжнародны аэрапорт Кішынёў авіякампанія плануе пачаць 30 кастрычніка.

Рэйсы ў сталіцу Малдовы будуць пяць разоў на тыдзень. Вылеты з Мінска — у 13.00 па аўторках, чацвяргах і нядзелях, у 08.00 — па панядзелках і пятніцах. З Кішынёва самалёты будуць вылятаць у 14.05 (па аўторках, чацвяргах і нядзелях) і ў 09.05 па панядзелках і пятніцах, а прыбываць у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 16.30 і 11.30 адпаведна.

Час у шляху зойме прыкладна паўтары гадзіны. Кошт палёту ў адзін бок — ад 83 еўра, ад 153 еўра — туды-назад. Плануецца, што палёты будуць ажыццяўляцца на самалётах тыпу Embraer 175, умяшчальнасцю 64 пасажыры эканом-клас і 12 — бізнэс-класа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0