Вырашыць праблемы Шатландыі, звязаныя з выхадам Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза, можа незалежнасць. Пра гэта заявіла першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджэн, выступаючы на з'ездзе сваёй партыі, піша Радыё Свабода.

«Наша рашэнне застацца ў ЕС праігнаравана. Кампрамісны план шатландскага ўрада для захавання адзінага рынку адкінуты. Просьба аб удзеле ў перамовах (наконт Brexit) адхіленая. Гэта — не партнёрства, гэта — кантроль Вэстмінстэра», — падкрэсліла Стэрджэн.

Яна дадала, што Лондан можа супрацьстаяць незалежнасці Шатландыі, але не можа адмаўляць права рэгіёну на выбар.

«Адзінае рашэнне — стаць незалежнай краінай», — адзначыла міністр.

Папярэдняе галасаванне аб незалежнасці ў Шатландыі адбылося ў верасьні 2014 года. Тады каля 55% шатландцаў аддалі перавагу ідэі застацца ў складзе Злучанага Каралеўства.

У 2016 годзе большасць шатляндцаў прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЕС.

Афіцыйны дзень выхаду Вялікабрытаніі з складу ЕС — 29 сакавіка 2019, пасля гэтага пачнецца так званы «пераходны перыяд», які будзе доўжыцца да 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0