У 19.30 ля менскай турмы на вул. Валадарскага была жорстка разагнаная акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі. Яе ўдзельнікі, якія стаялі з партрэтамі палітвязьня, а таксама журналісты — усяго 15 чалавек -- затрыманыя.

Зьмітру Хведаруку ўдалося ў апошні момант пазьбегнуць затрыманьня.

Зараз яны знаходзяцца ў РУУСе Маскоўскага раёну Менску. Міліцыянты перапісваюць пашпартныя зьвесткі. Тых, хто ўжо раней праходзіў дактыляскапічную рэгістрацыю, аддзялілі ад астатніх. Сярод затрыманых — былы палітвязень Артур Фінькевіч, а таксама Міхал Пашкевіч, Максім Вінярскі, Паліна Кур'яновіч, Паліна Дзякава, Аляксандар Сергіенка, Вікенцій Манько (гэта родны дзядзька А. Баразенкі), Багуслаў Равякоў. Затрыманая была і фатограф НН Юлія Дарашкевіч.

20:59 Пачынаюць паціху вызваляць. Прычым тых, хто раней здаваў адбіткі пальцаў, вызваляюць. Міліцыянты, скарыстаўшыся нечуванай удачай, бяруць адбіткі пальцаў у іншых.

21:20 Міліцыянты пайшлі ў іншы пакой зьвяраць наяўныя адбіткі пальцаў. Пакой, у якім сядзела рэшта затрыманых, атрымаўся, як бы так мовіць, не пад аховай.

Сядзельцы паразважалі-паразважалі і вырашылі сысьці па-ангельску, не разьвітаўшыся. А сапраўды, навошта людзей ад працы адцягваць? :)

Ля сьценаў Валадаркі, дзе ўтрымліваюць Аляксандра Баразенку, сабраліся 17 чалавек з розных моладзевых арганізацыяў

Ля сьценаў Валадаркі, дзе ўтрымліваюць Аляксандра Баразенку, сабраліся 17 чалавек з розных моладзевых арганізацыяў

Затрымліваюць Паліну Дзякаву, Паліну Кур'яновіч, Максіма Вінярскага і Алега Ладуцьку

Затрымліваюць Паліну Дзякаву, Паліну Кур'яновіч, Максіма Вінярскага і Алега Ладуцьку

Затрымліваюць Міхаіла Пашкевіча, лідара «Маладых дэмакратаў»

Затрымліваюць Міхаіла Пашкевіча, лідара «Маладых дэмакратаў»

Не пазьбеглі затрыманьня і родныя цётка і дзядзька палітвязьня Баразенкі. Разам з актывістамі іх запхалі ў міліцэйскі «бобік». Супрацоўнік міліцыі (у цэнтры) сказаў, што ім заплацілі за пікет :)

Не пазьбеглі затрыманьня і родныя цётка і дзядзька палітвязьня Баразенкі. Разам з актывістамі іх запхалі ў міліцэйскі «бобік». Супрацоўнік міліцыі (у цэнтры) сказаў, што ім заплацілі за пікет :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?