Новым «куратарам» груповак «ДНР» і «ЛНР» ў Расіі прызначаны Аляксей Філатаў.
Да гэтага ён курыраваў адносіны з Паўднёвай Асеціяй і яго павысілі, паведаміў дырэктар Цэнтра палітычнай кан'юнктуры Аляксей Часнакоў у каментары ТАСС.
«Аляксей Філатаў цяпер курыруе «гуманітарнае і палітычнае ўзаемадзеянне» «з «ДНР» і «ЛНР». У прыватнасці, ён адказвае за ўзаемадзеянне з Данбасам па пытаннях «выбарчай кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні.