10.10.2018 / 14:25

Лукашэнка — Бабічу: Непахісна адно — мы незалежная краіна 72

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з паслом Расіі Міхаілам Бабічам. Сярод іншага, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і цяпер народ Беларусі бачыць у Расіі блізкага саюзніка. «Краіну і народы Расіі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу пры неабходнасці. Тым жа мы будзем адказваць і Расійскай Федэрацыі», — цытуе словы беларускага кіраўніка БелТА.

«Непахісна адно, і вы гэта ведаеце, — мы суверэнная і незалежная краіна. Калі ўжо шчыра казаць, не толькі дзякуючы памкненням нашага народа мы сталі суверэннай і незалежнай дзяржавай. Гэтага хацела Расія і тагачаснае кіраўніцтва Расіі. Цяперашняе кіраўніцтва заяўляла пра пераемнасць курсу. У XXI стагоддзі казаць (як яны пішуць там) пра інкарпарацыю, уключэнне Беларусі ў склад Расіі, проста смешна. І я ні разу ад цяперашняга прэзідэнта Расіі гэтага не чуў, і мінулага, першага прэзідэнта Расіі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Думаю, мы выбудуем нармальныя адносіны. Але я хачу, каб вы пра гэта пачулі з маіх вуснаў публічна, як я бачу нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй. Я б вельмі хацеў, каб перыяд Міхаіла Віктаравіча [Бабіча] назло ўсім зласліўцам, якія выказвалі сваю пазіцыю, мы зрабілі такім, якім бы ганарыліся і мае, і вашыя дзеці», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка сустрэўся з Бабічам і распавёў, чаго чакае ад новага пасла 

57
Сенатор Мясникович / Адказаць
10.10.2018 / 14:29
Готов поспорить на бутылку виски, что Лукашенко президент до сентября 2019 года.
5
Вожык / Адказаць
10.10.2018 / 14:32
Па Фрэйду...
9
Сенатор Мясникович / Адказаць
10.10.2018 / 14:32
Дети Лукашенко живут хорошо. Самые богатые дети Беларуси. На золотых унитазах сидят, а народ нищий
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру