10.10.2018 / 16:30

Расія стварыла замену пісталета Макарава 7

Ігар Агеенка / РІА «Новості» 

Новы пісталет, створаны для Мінабароны Расіі, у цяперашні час праходзіць этап дзяржвыпрабаванняў на палігонах, паведаміў РІА «Новості» генеральны дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута дакладнага машынабудавання Альберт Бакаў.

«Пісталетны комплекс створаны і праходзіць дзяржаўныя выпрабаванні на палігонах МА РФ. Завяршэнне дзяржаўных выпрабаванняў у адпаведнасці дырэктывай МА РФ — снежань 2018 года, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб прыняцці яго на забеспячэнне Узброеных сіл РФ», — удакладніў кіраўнік Найменне, якое атрымала дадзеная зброя, суразмоўца не ўдакладніў.

У верасні 2017 года канцэрн «Калашнікаў» абвясціў аб стварэнні кампактнага пісталета Лебедзева ПЛ-15К, які здольны замяніць пісталет Макарава ў арміі і паліцыі. Заяўлены рэсурс ствала складае дзесяць тысяч стрэлаў. Вага пісталета без патронаў — 720 грамаў. Зброя ўпершыню была прадэманстравана на форуме «Армія-2017», які прайшоў у жніўні 2017 года.

1
ещё не вечер, но уже поздно / Адказаць
10.10.2018 / 19:13
Новости метрополии

2
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
10.10.2018 / 21:37
 Снова скопировали Западную идею и пытаются выдать - за разработку  Российских оружейников ?? ... ))) Почему  я - не удивлён ?....
13
Кот Мартын / Адказаць
10.10.2018 / 21:38
когда "Стечкин" вернут ?      лучше пистолета нет..
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру