10.10.2018 / 17:20

Японскія інжынеры навучылі робата катацца на роліках і скейце ВІДЭА

Інжынеры з Універсітэта Токіа стварылі чалавекападобнага робата, які можа не толькі хадзіць, але і ездзіць на скейце або ролікавых каньках. Навукоўцы здолелі распрацаваць алгарытм, які дазваляе стабілізаваць цэнтр масы робата як падчас хады, так і падчас катання.

Раней ні адзін з чалавекападобных робатаў не мог гэтага паўтарыць.

Алгарытм пратэставалі на робаце JAXON вышынёй 188 см. Ён можа рухацца пешшу з хуткасцю 0,6 км/г і 1 км/г на скейце або роліках.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру