11.10.2018 / 13:04

У Мінску шукаюць мужа і жонку, якія прывезлі ў бальніцу збітага мужчыну. А той сканаў 29

Міліцыя шукае 33-гадовага мужчыну, якога падазраюць у збіцці чалавека. Мужчына адвёз 25-гадовага чалавека ў бальніцу, аднак пазней той памёр. Таксама шукаюць жонку падазраванага, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Па версіі следства, 33-гадовы падазраваны быў у кампаніі з трох чалавек у ноч з 29 на 30 верасня ў краме на Вузаўскім завулку ў Мінску. Падчас піцця алкаголю ён, як мяркуецца, ударыў 25-гадовага хлопца па галаве і тулаве.

Затым падазраваны мужчына са сваёй жонкай прывезлі хлопца ў бальніцу, пасля чаго з'ехалі на аўтамабілі. Ад траўм хлопец памёр у бальніцы.

Вядома, што муж і жонка з'ехалі на машыне Mersedes-Benz зялёнага колеру, нумар 3444 ВТ-2.

Усіх, хто пазнаў гэтых людзей і ведае пра іх знаходжанне, просяць паведаміць у міліцыю. Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

3
+375296373783 / Адказаць
10.10.2018 / 18:39
Чакайце, чакайце... Маем фотаздымкі, сведкаў, нумар машыны, а шукаем праз часомісы і сэціва . Смех на дроце, спадар Шуневіч: 4:0, і ні на вашу карысць...
2
Вожык / Адказаць
10.10.2018 / 18:48
По номеру не могут выйти на них? Даже если чужое авто...Странно.
4
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
10.10.2018 / 19:01
А за что   силовики хотят получать - свои высокие зарплаты ? За то  что граждане узнают разыскиваемых людей  ?  Граждане  их узнают - а полковники  МВД - получат премии  . Всё - верно ? А несогласных Беларусов   вы по  плохим видеозаписям с Плошчы  --легко находили ! 
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру