У матчы чэмпіянату Гішпаніі каралеўскі клюб перамог на сваім полі «Рэкрэатыва» са сьціплым лікам – 1:0.
Вызначыўся галяндзкі легіянер мадрыдцаў Уэсьлі Снайдэр.

Цікава, што нашы супернікі гулялі з барысаўскім клюбам у Лізе чэмпіёнаў, як напярэдадні ў туры свайго чэмпіянату.

Так, «Рэал» 14 верасьня перамог «Нумансію» (4:3), а 17 верасьня выйграў на «Санцьяга Бэрнабэў» у БАТЭ (2:0).

«Ювэнтус» 27 верасьня згуляў з «Сампдорыяй» унічыю (0:0), 30 верасьня — 2:2 з БАТЭ.

«Зэніт» згуляў 18 кастрычніка ўнічыю са «Спартаком» з Нальчыку (2:2) — і праз тры дні згуляў унічыю з БАТЭ ў Санкт‑Пецярбургу. Выйграў 1 лістапада ў «Хімак» (1:0) — перамог 5 лістапада ў Менску (2:0).

Але хочацца, каб у наступны аўторак такая традыцыя была зламаная, і БАТЭ перамог.

25 лістапада. БАТЭ — «Рэал». 21:45. Стадыён «Дынама».

***

У суботу "Ювэнтус" у гасьцях прайграў "Інтэру" - 0:1, а "Зэніт" у Маскве разграміў "Спартак" -- 3:1. Два галы ў Дані, адзін - у Паграбняка.

Чэмпіянат Расеі скончыўся. "Зэніт" заняў 5-е месца, атрымаўшы пуцёўку ў Лігу Эўропы (былы Кубак УЭФА).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0