10.10.2018 / 20:36

У Магілёве зняпраўдзілі звесткі пра адстрэл бадзяжных жывёл перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна 6

У Магілёўскім спэцаўтапрадпрыемстве, якое займаецца адловам бадзяжных жывёлаў, адмаўляюць узмацненьне захадаў у адлове бадзяжных жывёл напярэдадні і падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».

Форум афіцыйна пачаўся 10 кастрычніка. 12-га, у апошні яго дзень, чакаецца прыезд у Магілёў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

Зьвесткі, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, што «ў сувязі з прыездам прэзыдэнтаў будуць адстрэльваць жывёлаў-беспрытульнікаў», у спэцаўтапрадпрыемстве называць непраўдзівымі.

«У нас, як і раней працуе два экіпажы, — камэнтуе сытуацыю прадстаўнік адміністрацыі спэцаўтапрадпрыемства. — Адзінае, што мы ўзялі на кантроль маршрут руху вышэйшых службовых асобаў. Экіпаж не стаіць на месцы, а будзем так гаварыць, патрулюе гэты маршрут».

Абвестка з папярэджаньнем пра, нібыта, адстрэл бадзяжных жывёл з 8 па 13 кастрычніка распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках. Падпісаная яна валянтэрамі Магілёўскага таварыства абароны жывёл. У ёй засьцерагаюць тых, хто апякуецца жывёламі-беспрытульнікамі, каб іх гадаванцы не зьяўляліся ў дварах і гандлёвых аб’ектах. «Адстрэл» аргумэнтуецца прыездам прэзыдэнтаў.

У Таварыстве сказалі, што такой абвесткі не выдавалі — і ня ведаюць хто гэта зрабіў.

«Празь яе ў нас праблемы», — пракамэнтавала абвестку кіраўніца арганізацыі Сьвятлана Ярмоленкава.

23
Полковник Земан / Адказаць
10.10.2018 / 21:12
Бадзяжных жывёл трэба адстрэльваць нягледзечы на тое прыедзе Пуцин ци не прыедзе. Бадзяжныя жывёлы пагроза здароўю и нават жыццю людзей!!!
8
Guinness / Адказаць
10.10.2018 / 21:19
Саражытная беларуская гісторыя:
Два браты і бацька пераходзяць лужыну.
Першы кажа - глядзі, бацька як той сабака скочыў!
Другі адказвае - дурань, нельга так пра бацьку!. Скочыў - ну і чорт яго бяры.

Дарэчы адстрэл бадзяжных жывёл можа глядзецца ў гэтым кантэксце пазітыўна.
0
ягер / Адказаць
10.10.2018 / 21:20
Ну вот кому вы парите мосх....Перед приездом любого чинуши в чине даже мойора на любой обьект, предприятия, или по месту следования тела всегда происходят отловы, отстрелы, выщипывания травки, одуванчиков, покраска фасадов, лавочек, мойка дорог, отбеливание, перебеливание и прочие смешные и не смешные вещи. А тут два таких великих, важных тела едут в гости. Не удивлюсь, если и червячков выкопают на метровой глубине и уничтожат. Так, что я лично этому верю, не один раз лицезрел эти самые отловы бездомных перед визитами. Правда немножко справедлюха работает, многие из визитеров кормят клопиков на шконках....
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру