Футбаліста «Зеніту» Аляксандра Какорына затрымалі на 48 гадзін. Ён і іншы фігурант крымінальнай справы футбаліст «Краснадара» Павел Мамаеў правядуць у ізалятары двое сутак.

Следства плануе ўжо заўтра, 11 кастрычніка, хадайнічаць пра абранне меры стрымання для футбаліста. Мамаеў і Какорын правядуць двое сутак у ізалятары часовага ўтрымання. У гэты час следчыя будуць вырашаць пытанне пра абранне для футбалістаў меры стрымання — гэта будзе звычайны арышт альбо хатні арышт.

І Мамаеў, і Какорын праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?