Усяго за рэдактарствам Вольскага, Уласава і Купалы (г.зн. да жніўня 1915 г.) выйшла 412 нумароў. З 1909 па 1914 гг. у год выходзіла максімальная колькасць нумароў, як для штотыднёвіка: па 52 нумары.
Наступ нямецкіх войскаў у 1915 г. перапыніў выхад выданьня. Брэнд «Наша Ніва» адрадзіўся ў 1920 г., а канчаткова – у 1991 г.
У траўні гэтага году споўнілася 17 год, адроджанаму ў 1991-м выданьню. Нібыта і пабіты рэкорд першай «Нашай Нівы». З другога ж боку, акупанты пакуль не наступаюць ні з Захаду, ні з Усходу – каб выданьне спынілася :)