Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, якія збілі ў Маскве беларускага кіроўцу, а потым напалі на чыноўніка, падазраюцца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 213 КК («Хуліганства, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове»). Пра гэта паведаміў «Камерсант».

Футбалістам можа пагражаць да сямі гадоў турмы.

Па сцвярджэнні выдання, дадзены артыкул з'яўляецца арыштным. Супраць Какорына таксама тое, што ён раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за парушэнне правілаў дарожнага руху

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0