Анатоль Уладзіміравіч 10 кастрычніка адправіўся на рыбалку, якая прынесла яму вялікі ўлоў — на кручок трапіўся 8-кілаграмовы шчупак, паведамляе Наш край.

- Ужо 50 гадоў я захапляюся рыбалкай, — распавядае Анатоль Уладзіміравіч, — з 1982 года — у Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў. Мой рэкорд — гэта шчупак вагой 24 кілаграмы, які я злавіў у 2010 годзе. Звычайна рыбу я адпускаю, а гэтым разам не атрымалася.

Рыбак распавёў, што лавіў з дапамогай блешні, якую набыў у Фінляндыі. Змагаўся за буйны ўлоў каля 10 хвілін: шчупак не збіраўся здавацца.

— На жаль, у працэсе барацьбы у рыбы вырваліся жабры, — наракае Анатоль Уладзіміравіч, — выжыць яна ўжо не зможа, таму ўлоў прыйшлося забраць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0