Падобна, гэта адзіночка, які хацеў забіць сябе, каб прыцягнуць увагу да ідэі выбіраць кіраўнікоў дзяржавы паводле жэрабя, піша Радыё Свабода.
Фэдэральнае бюро расследаваньняў падазрае 56-гадовага жыхара прадмесьця Нью-Ёрка Пола Розэнфэльда ў падрыхтоўцы тэракту. Мужчына рыхтаваў бомбу вагой у 90 кг і, паводле абвінавачвання, планаваў яе падарваць у сталіцы ЗША Вашынгтоне на Сталічнай алеі ў дзень выбараў.
Абвінаваўцы падазраюць, што мужчына хацеў падарваць сябе, каб прыцягнуць увагу да сваёй палітычнай ідэалогіі. Сцвярджаецца, што мужчына ёсьць прыхільнікам выбараў палітыкаў паводле жэрабя.
Мужчына прызнаўся ў набываньні вялікіх аб’ёмаў дымнага пораху праз інтэрнэт. Сьцьвярджаецца, што ён вырабляў невялікія выбуховыя прылады для праверкі.
Прадстаўнік Фэдэральнага бюро расследаванняў заявіў, што планы мужчыны ўдалося сарваць дзякуючы дзеянням пільнага грамадзяніна і працы шэрагу праваахоўных органаў.
Эксперты ФБР агледзелі бомбу рэнтгенаўскім апаратам і знайшлі ўнутры яе электраўзрывацель, які б падпаліў бы порах.
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе федэральнай пракуратуры Паўднёвай акругі Нью-Ёрка, выбух у такім ажыўленым месцы прывёў бы да гібелі нявінных людзей і велізарных разбурэнняў. Падазраваны мог бы стаць найгоршым тэрарыстам-адзіночкам пасля Цімаці Маквея, што падарваў ў 1995 годзе федэральны будынак у Аклахома-Сіці. Тады загінулі 168 чалавек.