11.10.2018 / 11:01

Біткойн на мяжы правалу 9

Pexels

У чацвер, 11 кастрычніка, курс біткойна рэзка апусціўся на $240, да $6330, пасля чаго працягнуў зніжацца. Зараз крыптавалюта таргуецца на ўзроўні $ 6270, за суткі яна патаннела на 4,5%. За гэты ж час Ethereum страціў 11% ад цаны, XRP - 13%.

Агульны кошт рынку лічбавых грошай зноў апусціўся да адзнакі $ 200 млрд, хоць яшчэ раніцай перавышаў $ 217 млрд. З 100 найбуйнейшых па капіталізацыі лічбавых грошай толькі дзве знаходзяцца ў зялёнай зоне — QASH (2,6%) і PIVX (5,45%).

Раней аналітыкі кампаніі Juniper Research паведамілі, што рынак крыптавалют знаходзіцца на мяжы правалу. Эксперты высветлілі, што даляравыя аб'ёмы біткойн-транзакцый у 2018 г. упалі на 84%, з $ 3,7 млрд да $ 670 мільёнаў.

6
Крон / Адказаць
11.10.2018 / 11:23
Дай Бог , дай Бог ...
7
AlesGut / Адказаць
11.10.2018 / 11:26
Сьмех. -3% - і ўжо "на мяжы правалу". Толькі летась, на пачатак года, ён каштаваў каля 1 тыс. Хай хаця б апусьціцца да гэтай адзнакі, тады для вас гэта будзе на мяжы.
12
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
11.10.2018 / 12:06
Наигрались , пора и честь знать .
Продали миллионы видеокарт по завышенным ценам , миллионы системных блоков и боооьшу тучу другого дорогостоящего оборудования ..)
То что изначально не обеспечивается золотом и не вписывается в ныне существующую экономическую систему уже можно называть мошенничеством ..))

Мавроди по сравнению с этими , просто  ребёнок из детсада ..))

Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру