Фота dw.com.
Іранскія ўлады заявілі, што выклікалі нямецкага пасла ў Тэгеране праз выдачу Берлінам Бельгіі іранскага дыпламата, які падазраецца ў датычнасьці да планавання тэракту.
Пра гэта паведамляе RTBF.
«Амбасадар Нямеччыны ў Тэгеране быў выкліканы для выражэння пратэсту супраць экстрадыцыі аднаго з нашых дыпламатаў у Бельгіі», — заявіў прэс-сакратар МЗС Ірана Бахрам Гасемі.
Ён назваў перадачу іранскага дыпламата Асадолы Асада Бельгіі «змовай ворагаў Ірана, накіраванай супраць еўрапейска-іранскіх адносін», і заклікаў неадкладна яго вызваліць.
Арышт Асада адбыўся пасля таго, як у Бельгіі была затрымана пара з іранскімі каранямі. У затрыманых знайшлі неабходнае для вырабу бомбы абсталяванне, 500 грамаў выбуховага рэчыва TATP і выбухоўнікі. Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў спробе тэрарыстычнага забойства і ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага злачынства.
Тэгеран сцвярджае, што не мае дачынення да справы.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»