11.10.2018 / 11:51

Грэцыя запрасіла да сябе амерыканскіх вайскоўцаў на фоне непаразуменняў з Расеяй 8

Міністр абароны Грэцыі Каменас заклікаў ЗША пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва Афінаў і Вашынгтона ў сферы бяспекі і павялічыць сваю ваенную прысутнасць у краіне. Аб гэтым піша газета Ekathimerini.

У прыватнасці, ён прапанаваў стварыць ваенныя аб'екты не толькі ў заліве Суда, але і ў раёне гарадоў Ларыса, Волас і Александрупаліс. «Я хачу пацвердзіць, што Грэцыя лічыць Злучаныя Штаты стратэгічным партнёрам і саюзнікам. Адважуся сказаць, адзіным саюзнікам», — заявіў Каменос на сустрэчы з амерыканскім калегам Джэймсам Мэцісам у Пентагоне.

Адносіны Грэцыі і Расіі пагоршылася на фоне высылкі Афінамі ў ліпені двух дыпламатаў. Іх абвінавацілі ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны і незаконных дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі краіны. Таксама МЗС Грэцыі абвінаваціў расейскіх калегаў у «пастаяннай непавазе».

Масква прыняла люстраныя меры, у Афінах гэты крок назвалі «адвольным і мсцівым».

0
Dub / Адказаць
11.10.2018 / 13:16
Takoje urazannie, sto u chutkim casie usim daviadziecca vyznacycca, chto tabie svoj, a chto cyzy...
0
я-бать / Адказаць
11.10.2018 / 14:22
а казалось, что греция - пособник россии? вот так будет и с другими видениями
10
Гумарэска / Адказаць
11.10.2018 / 15:14
Здаецца Грэцыi спатрэбiýcя чарговы транш ад МВФ
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру