11.10.2018 / 12:12

У Смалявічах аўтамабіль, рухаючыся заднім ходам, збіў пешахода. А той упаў на касу 1

Здарэнне адбылося на вул. Усходняй у сераду каля 18.30 гадзін на стаянцы каля крамы «Усходняя», паведамляе мінская абласная міліцыя.

78-гадовы мужчына на «Пежо 408» пры руху заднім ходам не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і наехаў на 79-га мужчыну, што знаходзіўся ззаду аўто. Пешаход зваліўся на ровар, які трымаў у руках, і ручную касу, што была на ім. З колата-рэзанай ранай мужчына быў шпіталізаваны.

0
Генэрал Голад / Адказаць
11.10.2018 / 12:31
А хто ж возіць касу, не разабраўшы яе? Гэта ж калецтва! Пакасіў - здымі касу і прымацуй да касавішча. 

ЗЫ Няхай дзед хутчэй папраўляецца. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру