@roscosmos

@roscosmos

Падчас старту ракеты «Саюз» з касмадрома Байканур адбылося пазаштатнае адключэнне рухавікоў носьбіта. Новы экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) здзейсніў аварыйнае прызямленне ў Казахстане, піша ria.ru.

Аварыя адбылася на 119-й секундзе пры аддзяленні бакавых блокаў першай ступені ад цэнтральнага блока другой ступені. Затым спрацаваў аварыйны маяк, карабель падзяліўся на адсекі і выпусціў парашут.

На борце «Саюза МС-10» знаходзіліся члены місіі МКС-57/58 — расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хэйг.

Экіпаж паспяхова прызямліўся ў Казахстане і выйшаў на сувязь. Да месца аварыйнай пасадкі выехалі выратавальныя службы.

Гэта як мінімум 4-я аварыя расійскіх «Саюзаў» за год, што ставіць пад пытанне расійска-амерыканскую касмічную праграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0