11.10.2018 / 12:44

П’яная пенсіянерка скрала ровар з крамы 15

У Мастоўскім раёне пенсіянерка 1959-га года нараджэння здзейсніла крадзеж новага ровара з крамы. Сама жанчына пражывае ў суседнім Ваўкавыскім раёне, а на момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў знаходзілася ў моцнай ступені алкагольнага ап'янення і ў сілу гэтага нічога патлумачыць не змагла.

Начальнік Мастоўскага РАУС Эдуард Шастак распавёў, што пенсіянерка зайшла ў гандлёвую залу і паспрабавала адкрыта выкрасці выстаўлены на продаж ровар. Прадавец зрабіла ёй заўвагу, пасля чаго тут жа ўбачыла нож у руках жанчыны. Пагражаючы гэтым прадметам, апошняя выкаціла ровар з крамы, але нікуды не паехала, а кінула яго непадалёк. У гэты час прадавец выклікала міліцыю.

Падазраваная раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, у яе вышэйшая адукацыя. Прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.

УШ

1
беларус / Адказаць
11.10.2018 / 12:54


https
П'яная пенсiянерка з нажом i вышэйшай адукацыяй..
а за окном шел дождь и рота красноармейцев:)


1
Туш / Адказаць
11.10.2018 / 12:54
Гэта ўжо не смешна, такую дробную крымінальную хроніку друкаваць.
1
Dub / Адказаць
11.10.2018 / 12:55
пенсіянерка з нажом і вышэйшай
Dauno chadzili cutki, sto u Bielarusi niama vysejsaj adukacyi... Zresty, cutkam nielha davac` viery.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру