ЗША не падтрымліваюць ідэю правядзення рэферэндуму ў рэгіёнах ўсходняй Украіны. Пра гэта ў ходзе тэлефоннага брыфінгу ў чацвер заявіў спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер. Арганізацыя плебісцыту ў частцы краіны не прадугледжана ні мінскімі пагадненнямі, ні ўкраінскай Канстытуцыяй, падкрэсліў Волкер.
Па дадзеных агенцтва Bloomberg і крыніц РБК, на саміце з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ў Хельсінкі Уладзімір Пуцін прапанаваў абмеркаваць ідэю рэфэрэндуму на Данбасе аб прадастаўленні гэтай тэрыторыі адмысловага статусу ў складзе Ўкраіны.
Працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне працягвае буксаваць, а дамоўленасці аб спыненні агню пастаянна парушаюцца, сказаў Волкер. Віну за гэта ён усклаў на Расію.