kremlin.ru
Прэм'ер-міністр Арменіі і былы лідар апазіцыі Нікол Пашынян падасць у адстаўку да 16 кастрычніка. Гэта неабходна для роспуску Нацыянальнага сходу (парламента) краіны і правядзення пазачарговых парламенцкіх выбараў. Пра гэта Пашынян заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу France 24.
«Датэрміновыя выбары павінны адбыцца прыкладна 9-10 снежня. І па гэтай прычыне я павінен сысці ў адстаўку да 16 кастрычніка», — паведаміў ён.
Паводле канстытуцыі Арменіі, роспуск парламента магчымы ў выпадку, калі прэм'ер-міністр падасць у адстаўку і дэпутаты двойчы не змогуць абраць новага кіраўніка ўрада.