11.10.2018 / 15:04

Мінскі планетарый запрашае на Дзень астраноміі 2

Мінскі планетарый 13 кастрычніка ў Міжнародны дзень астраноміі прапануе гасцям правесці вечар сярод зорак, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

З 18.00 да 22.00 можна паглядзець на Месяц, Сатурн, зоркі ў тэлескоп з Абсерваторыі, праслухаць апавяданні пра зорнае неба і пазнаёміцца з поўнакупальнымі фільмамі. Наведвальнікам пакажуць карціны «Мышаняты і Месяц», «Два шкельцы. Дзіўны тэлескоп», «Майя. Назіральнікі Сусвету», «Астраномія».

У 20.00 усіх, хто захоплены адной з самых цікавых навук, чакаюць на лекцыі «Самы просты. Самы першы».

Акрамя таго, пры добрым надвор'і адбудуцца сеансы тратуарнай астраноміі, калі астраномы-аматары выносяць свае тэлескопы на гарадскія вуліцы і запрашаюць мінакоў бясплатна глядзець на нябесныя аб'екты, распавядаючы пра ўбачанае.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

0
Купола / Адказаць
11.10.2018 / 16:31
Хм. А взято ли на это благословение от канонических владельцев территории?
0
NavuchencaBK / Адказаць
11.10.2018 / 18:30
Купола,
- ад якабы Коласа ці ад разстраляных ў камароўскім лесе, чым раней быўшы парк Захар'ява ў якім цяперака плянэтарыюм? Бо па існуючых законах весьці здымкі раўно як і назіраць ў публічным месцы ёсьць вольным.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру