Паўабаронца «Крумкачоў» Алег Дыбаль затрыманы за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.

«У дачыненні да яго Партызанскім раённым аддзелам СК распачата і расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў)», — распавёў «НН» афіцыйны прадстаўнік СК Аляксандр Іваноў.

Пакаранне па артыкуле суворае. Пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Дыбаль затрыманы супрацоўнікамі ўнутраных органаў 9 кастрычніка.

Cупрацоўнікамі падраздзялення па наркакантролі падчас ператрусу ў яго дома выявілі больш за 40 г забароненага рэчыва. Атрыманы заключэнні судова-хімічнай экспертызы, устаноўлена, што гэта — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Цяпер з затрыманым працуюць следчыя.

У «Крумкачах» сказалі «НН»: «Мы самі толькі што даведаліся, таму афіцыйны каментар будзе пазней, падрабязнасцяў не ведаем».

Дыбаль 1993 года нараджэння. Ён мінчук, выхаванец спартовай школы МТЗ, гуляў за каманды «Партызан», «Ждановічы», «Вікторыя» (Мар’іна Горка), «Ашмяны». Сезон 2018 пачаў у «Крумкачах».

Таксама футбольны клуб «Крумкачы» выступіў з заявай:

«Футбольны клуб «Крумкачы» заўсёды негатыўна ставіцца да любых формаў супрацьпраўных дзеянняў. Клуб гатовы да супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, калі гэта спатрэбіцца. Аднак да таго часу, пакуль віна не будзе даказаная, мы не можам казаць пра ўдзел Алега Дыбаля ў тым ці іншым правапарушэнні. Клуб будзе дапамагаць футбалісту ў сітуацыі, якая склалася «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?