Інтэрнэт і СМІ1313

З эфіру АНТ выразалі словы палітолага Мельянцова пра інфармацыйныя дыверсіі з боку Расіі

У эфіры АНТ 8 кастрычніка выйшла перадача «Наша жыццё», прысвечаная пытаннем бяспекі. Вядучым быў Дзмітрый Бачкоў. Сярод гасцей у студыі быў палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

Дзяніс Мельянцоў. Скрын з сайта ont.by.

У выніковай перадачы, якая з’явілася на тэлеканалах не было нічога з таго, што Мельянцоў казаў аб інфармацыйных атаках на Беларусь з боку Расіі.

«Гаворка ішла пра тое, што прапаганда і інфармацыйныя дыверсіі ў нас не толькі з боку Захаду і польскага прапагандысцкага канала «Белсат», пра што казаў вядучы і з чым я згодзен, а яшчэ і з боку нашых усходніх саюзнікаў.

Успомнім хоць бы фэйкавую навіну аб перакідцы на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэннях Захад-2017 падраздзяленняў 1-й танкавай арміі, якую расейскі Мінабароны да гэтага часу не зняло з сайта, ці ўзлом твітар-акаўнта намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова, за якім відавочна цягнецца расійскі парашут», — адзначыў Мельянцоў.

У каментары «Нашай Ніве» Дзяніс Мельянцоў адзначыў, што ён упершыню прымаў удзел у перадачы ў такім фармаце. У ранейшым палітычным ток-шоу, якое вёў Вадзім Гігін апошнія гады не цэнзураваліся нават самыя жорсткія выказванні. Раней на цэнзуру з боку Бачкова заяўляў лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Таксама Мельянцоў адзначыў яшчэ адзін момант, які можа ўплываць на абароненасць нашай краіны:

«Не называючы імёнаў. Кіраўніцтва дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны — асабістыя адрасы на mail.ru, некаторыя дарадцы і кіраўнікі сектараў Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі — на рамблеры і mail.ru, дыпламаты пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі — mail.ru.

Гэта маленькая частка наяўных у мяне візітак. Краіна, якая прэтэндуе на ролю «дыпламатычнага хаба» і «перамоўнай пляцоўкі» павінна трохі сачыць за сеткавай гігіенай сваіх адказных асоб», — адзначае Мельянцоў.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць