23.11.2008 / 22:29

Лукаш Дзекуць-Малей - герой веры 27

Канферэнцыя, прысвечаная 120‑годдзю з дня нараджэння беларускага грамадскага і рэлігійнага дзеяча Лукаша Дзекуця‑Малея, прайшла 22 лістапада ў Мінскай багаслоўскай семінарыі евангельскіх хрысціян‑баптыстаў.

Выступоўцы называлі Л.Дзекуця‑Малея «героем веры» і падкрэслівалі, што сёння важна не толькі зразумець такіх людзей, але і браць з іх прыклад.

У прыватнасці, як зазначыў выканаўчы дырэктар беларускай службы хрысціянскай радыёвяшчальнай арганізацыі «Транссуветнае радыё» (Брэст) Сцяпан Пекун, Дзекуць‑Малей з’яўляецца «змагаром за свабоду сумлення і пламенным патрыётам». У 1918—1920 гады Дзекуць‑Малей займаўся стварэннем беларускіх школ, дапамогай сіротам і місіянерскай дзейнасцю на Гродзеншчыне. З 1921 года і на працягу 20 гадоў ён узначальваў евангельскую абшчыну на Брэстчыне, а таксама адкрыў у Брэсце Дом малітвы з прытулкам для дзяцей‑сірот, навучаннем настаўнікаў нядзельных школ, курсамі для прапаведнікаў і рэгентаў.

Дзекуць‑Малей разам з Антонам Луцкевічам пераклаў на беларускую мову і выдаў ў 1931 годзе ў Хельсінкі (Фінляндыя) 25‑тысячным накладам «Новы Запавет і Псалмы».

Паводле слоў доктара гістарычных навук, прафесара Захара Шыбекі, Лукаш Дзекуць‑Малей быў адным з тых, хто спрабаваў зрабіць пратэстантызм беларускай нацыянальнай царквой у Заходняй Беларусі.

З.Шыбека лічыць, што жыццё Дзекуця‑Малея з’яўляецца «яскравым пракладам таго, як пратэстантызм на мове народа абуджае ў ім дух творчасці і прадпрымальніцтва.

Марат Гаравы, БелаПАН

0
Язэп / Адказаць
24.11.2008 / 00:15
Дзейнасьць Лукаша Дзекуць-Малея перашкодзіла саветызацыі Палесься пасьля 1939 г. Сам ён пасьля 1921 г. не цікавіўся палітыкай, але зрабіў надзвычай шмат, каб у Беларусі быў цэлы пласт людзей, нязгодных з "савецкай уласьцю". Другая сусьвтная вайна не дала перайсьці на другі этап -- этап нацыянальнай царквы, але пачатак ёй быў пакладзены. Можана прывесьці толькі словы Караткевіча "калі ёсьць у народа такія, не загіне давеку народ".
0
Менчук / Адказаць
24.11.2008 / 11:09
Варта яшчэ дадаць, што рэальным увядзеньням перакладаў Малея і Луцкевіча ў богаслужбовую практыку займаўся архіяпіскап Пінскі Яляксандр (Іназемцаў). Менавіта праваслаўныя беларусы Палесься першымі пачалі беларусізацыю Царквы, павяртаньня Праваслаўя на беларускі нацыянальны грунт. А баптызм - гэта сэктанства і ніколі нацыянальнае верай беларусаў нябудзе.
0
Aleś Jurkaviec 2 Язэп / Адказаць
24.11.2008 / 12:06
Другая сусьвтная вайна не дала перайсьці на другі этап -- этап нацыянальнай царквы, але пачатак ёй быў пакладзены. ______________ Дзе были праявы таго, што баптызм, прыхільнікам якога быў Дзекуць-Малей, меў хоць бы якія адзнакі беларускай нацыянальнай царквы? Ці Вы проста пажаданае выдаеце за сапраўднае? Па-мойму, баптысты якраз такі для беларушчыны ў міжваенны час не зрабілі амаль нічога - такія людзі, як Дзекуць-Малей, былі ў іхных шэрагах толькі выключэньнямі.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру