11.10.2018 / 17:54

Ультрановы Samsung Galaxy A9 у Беларусі з'явіцца 16 лістапада

Кампанія Samsung Electronics прэзентавала смартфон Galaxy A9 з чатырма асноўнымі камерамі для тых, хто імкнецца пазнаваць свет, захоўваць яркія моманты свайго жыцця на фота і дзяліцца імі. Samsung Galaxy A9 будзе даступны ў трох стылёвых колерах з градыентам: чорны, сіні і ружовы па рэкамендаванай рознічнай цане 1349 беларускіх рублёў.

Galaxy A9 стане выдатным памочнікам для актыўных карыстальнікаў, якія ведаюць, чаго хочуць ад жыцця, і ўпэўнена ідуць да сваіх мэтаў. З гэтым смартфонам можна ствараць фатаграфіі любой складанасці: ад непаўторнага сэлфі да ідэальных панарамных здымкаў.

«Мы ў Samsung разумеем, наколькі важныя для сучасных карыстальнікаў інавацыі ў сферы візуальных сродкаў камунікацыі, — пракаментаваў Донг Джынг Да, прэзідэнт і кіраўнік мабільнага падраздзялення Samsung Electronics. — Абапіраючыся на свой багаты досвед у распрацоўцы смартфонаў, мы ўкараняем інавацыі ва ўсе прылады лінейкі Galaxy, каб зрабіць даступнымі самыя перадавыя тэхналагічныя дасягненні для большай колькасці карыстальнікаў. Так, на Galaxy A9 мы выкарыстоўваем вядучыя тэхналогіі для камер смартфонаў».

У сучасным сеткавым свеце, дзе ў аб'ектыў фотакамер карыстальнікаў рэгулярна трапляюць самыя розныя моманты з іх жыцця (ад сцэн са штодзённага жыцця да грандыёзных падзей) — смартфоны — больш, чым прылада для здзяйснення званкоў.

Чатыры асноўныя камеры

Galaxy A9 дазваляе лёгка рабіць дынамічныя і эфектныя фота. Чатыры аб'ектыва дапамогуць раскрыць творчы патэнцыял для стварэння унікальных здымкаў.

  • Асноўная камера 24 МП забяспечвае яркія і выразныя кадры ва ўмовах нізкай асветленасці.
  • Аб'ектыў з двухразовым аптычным зумам дазваляе здымаць драбнюткія дэталі нават з вялікай адлегласці.
  • Камера з ультрашырокім вуглом для стварэння фатаграфій бязмежных пейзажаў мае функцыянал на базе тэхналогіі штучнага інтэлекту (функцыя «Аптымізацыя малюнка») і «навучылася» вызначаць сцэну на здымку і падбіраць прыдатныя для яе налады.
  • Партрэтная камера з магчымасцю ручных наладак размыцця фону (функцыя «Жывы фокус») дае поўную свабоду для самавыяўлення.

Высокая прадукцыйнасць на працягу ўсяго дня

Надзейная батарэя ёмістасцю 3800 мА/г дазваляе карыстальніку атрымліваць асалоду ад прадукцыйнасці смартфона ўвесь дзень. 128 ГБ убудаванай памяці прылады з магчымасцю пашырэння яшчэ на 512 ГБ з дапамогай microSD-карты дазваляе захоўваць на смартфоне ўсю неабходную інфармацыю і радзей выдаляць файлы.

Каб зрабіць жыццё карыстальнікаў яшчэ камфортнейшым, Galaxy A9 атрымаў падтрымку Samsung Pay і Samsung Health, а таксама мноства функцый для шматзадачнасці, такіх як, напрыклад, рэжым падзеленага экрана ці двайныя месенджары.

Першакласны дызайн

Дзякуючы абцякальнаму эрганамічнаму корпусу з выгнутай задняй панэллю з 3D-шкла прылада зручна размяшчаецца ў руцэ. Пераліўны градыент чорнага, ружовага і сіняга колераў корпуса надае дадатковую перавагу карыстальніку смартфона ў выглядзе стылёвага аксэсуара.

Набыць прыладу можна ў салонах фірмовай рознічнай сеткі Samsung, двух Samsung Plaza (ГЦ Galleria і ГЦ Dana Mall), а таксама салонах партнёраў з 16 лістапада 2018 года.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру