11.10.2018 / 18:33

У Беларусі ўвялі адміністратыўную адказнасць за антырасійскую крычалку 68

За крычалку «Хто ня скача, той м…ль», якая стала шырока вядомая пасьля Эўрамайдану і Рэвалюцыі годнасьці 2014 году ў Кіеве, цяпер у Беларусі будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: Радыё Свабода.

У тым ліку прадугледжаны грашовы штраф ці адміністрацыйны арышт.

Інфармацыю пра гэта Свабодзе пацьвердзілі ў Цэнтральным раённым судзе Менску.

«Адпаведнае рашэньне прыняў судзьдзя Андрэй Зянкевіч 23 верасьня», — паведамілі ў прэсавай службе суду.

Суд Цэнтральнага раёну Менску ня першы раз прызнае экстрэмісцкімі крычалкі беларускіх фанатаў. Гэтак, у 2016 годзе экстрэмісцкай была прызнаная крычалка на матыў дзіцячай песьні «Вместе весело шагать».

За распаўсюджваньне крычалак, якія ўключаныя ў сьпіс экстрэмісцкіх, парушальніку пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

4
1 / Адказаць
11.10.2018 / 18:36
Ну, клёва жа ж: "м@скаль" -- абраза, а "бульбаш" -- брэнд
2
Вариант / Адказаць
11.10.2018 / 18:37
"Хто не скача, той без Знака Качэства" - можна?
93
321 / Адказаць
11.10.2018 / 18:38
О-о! Какая прЭлестная новость для нацыянальна ориентированных бЯлорусов! То ли еще будет!
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру