11.10.2018 / 18:49

У Кітаі ўзаконілі «лагеры перавыхавання» ўйгураў 8

У кітайскім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне афіцыйна пацвердзілі існаванне так званых «лагераў перавыхавання» мусульман, якія абвінавачваюцца ў рэлігійным экстрэмізме, паведамляе CNN.

Праўкі ў закон пацвярджаюць паведамленні пра масавыя затрыманні ў уйгураў. Былыя вязні распавядаюць, што іх прымушалі ў «лагерах перавыхавання» крычаць патрыятычныя лозунгі, спяваць рэвалюцыйныя песні і вывучаць працы кітайскага прэзідэнта Сі Цзіньпіна.

Згодна з новымі правіламі, усе чыноўнікі і праваахоўнікі ў рэгіёне павінны даць клятву, у якой яны абавязваюцца быць лаяльнымі сябрамі камуністычнай партыі і не мець ніякіх рэлігійных перакананняў. Марксізм і ленінізм — адзіная вера, якую яны могуць вызнаваць.

1
Мікаля / Адказаць
11.10.2018 / 18:58
Гэта наша будучыня,у тым ліку ўсіх жыхароў зямлі , калі не ўзяў патрабуем "людзьмі звацца"
5
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
11.10.2018 / 18:59
 Кто там  призывает -дружить с братским Китаем ?  Вот он - настоящий Геноцид !
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
11.10.2018 / 19:43
"лагер перавыхаваньня"? нешта да болю знаёмае...дыхнула трыццатымі мінулымі...
І, дарэчы, на 78-ым канале "залы", "падарожжы ды прыгоды" , пра Кітай прагучала, што гэта краіна можа стаць самай вялікай па колькасьці хрысьціян за бліжэйшыя гадоў 20-30, і што кампартыя паблажліва глядзіць на рэлігійнасьць сваіх чальцоў. Хто тут памыляецца?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру