11.10.2018 / 21:05

Брэсцкія памежнікі затрымалі сенегальскага студэнта з Расіі, які спрабаваў з'ехаць у Італію 2

9 кастрычніка каля беларуска-польскай мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі сенегальца без дакументаў. Ён спрабаваў перасячы мяжу ў абыход аўтадарожнага пункта пропуску «Брэст».

Аказалася, што сенегалец раней прыехаў у Расію па студэнцкай візе, дзе планаваў навучацца ў адной з аграрных ВНУ.

«Студэнт» выехаў у Беларусь, дабраўся да Мінска, затым адправіўся ў Брэст. Канчатковым пунктам яго падарожжа мусіла стаць Італія. Аднак адзін з мясцовых жыхароў заўважыў замежнага грамадзяніна паблізу мяжы, пра што аператыўна паведаміў памежнікам.

Цяпер грамадзянін Сенегала знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.

Выхадца з Афрыкі чакае дэпартацыя з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам да 5 гадоў.

0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
11.10.2018 / 21:29
В РФ и на  *Астрауке Стабильнасци * - даже Сенегальцы оставаться не хотят ! )) Бегут  в *загнивающую Европу *  --со Страусиной скоростью  ! ))) 
0
ждём продолжения / Адказаць
12.10.2018 / 18:30
"Выхадца з Афрыкі чакае дэпартацыя з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі "

Хотел в Италию чтобы сказать что приплыл из Африки на лодке без документов.. Странный он, потерпеть не смог 1 год. Не захотел научиться в России бананы выращивать...

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру