Пад агонь трапіў картэж зь Лехам Качыньскім і Міхаілам Саакашвілі.
Прэзыдэнты Польшчы і Грузіі меліся агледзець у Ахалгорскім раёне на паўднёваасецінскім баку блокпост, дзе знаходзяцца расейскія ваенныя.

Ініцыятыва агледзець блокпост належала польскаму лідэру.

Лех Качынскі сьцьвярджае, што чуў расейскую гамонку з боку тых, хто страляў па картэжы.

Прэзыдэнт Польшчы таксама заўважыў, што абстрэл машынаў прэзыдэнтаў яскравае сьведчаньне таго, што пагадненьне Мядзьведзева – Сарказі па спыненьні агня не выконваецца.

Дарэчы гэтымі днямі спаўняецца пяць год з моманту Рэвалюцыі ружаў у Грузіі -- падзеньня рэжыму Шэварднадзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?