Суд у Нью-Ёрку часткова зняў абвінавачванні ў сэксуальным гвалце з Харві Вайнштэйна, паведамляе Associated Press.

Суд адхіліў абвінавачванні актрысы Люсіі Эванс, якая заяўляла, што ў 2004 годзе падчас дзелавой сустрэчы Вайнштэйн прымусіў яе да аральнага сэксу.

Абвінавачванні з боку яшчэ дзвюх жанчын застаюцца ў сіле. Адвакат Вайнштэйна заявіў, што будзе дамагацца іх зняцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0