12.10.2018 / 06:20

УПЦ КП спадзяецца на атрыманне томаса ўжо ў лістападзе 4

Ва Украінскай праваслаўнай царкве Кіеўскага патрыярхата разлічваюць, што Сусветны патрыярхат прадаставіць Украіне томас (грамату аб аўтакефаліі) на Сінодзе ў другой палове лістапада.

Пра гэта сказаў архіепіскап Еўстрацій Зара, каментуючы ў эфіры «Грамадскага» наступствы рашэння Сінода ад 11 кастрычніка.

«Мы будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб гэта адбылося як мага хутчэй», — падкрэсліў ён.

Ён распавёў, што цяпер ва Украіне пераходзяць да наступнага этапу, калі трэба збіраць сабор для аб'яднання ўкраінскіх цэркваў.

«Да гэтага часу не было магчымасці сабраць сабор, бо прадстаўнікі УПЦ Маскоўскага патрыярхата не маглі прыняць у ім удзел: ім патрэбны былі запэўніванні», — тлумачыць архіепіскап.

Ён паведаміў, што на пасаду кіраўніка Адзінай памеснай царквы УПЦ КП падтрымлівае кандыдатуру патрыярха Філарэта, бо з яго анафему знялі.

«Пасля галасавання, выбараў, гэты прадстаяцель павінен атрымаць ад Канстанцінопальскага патрыярхата Томас — як фізічны дакумент, як грамату. І гэты этап мы завершым», — дадаў ён.

2
Танчык / Адказаць
12.10.2018 / 10:28
Да праваслаўнай царквы адношуся стрымана, але за УПЦ вельмі рада.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
12.10.2018 / 17:08
І ня толькі УПЦ КП на гэта спадзяецца. Гэта свайго роду тэст на хрысьціянскасьць : сапраўдныя хрысьціяне ўсіх канфесій - "за".... Нават не абавязкова і хрысьціяне - проста прыстойныя людзі...

3
Василий / Адказаць
12.10.2018 / 19:16
Как жаль, что проблемы в политике в итоге коснулись и православной церкви. А можа так i трэба?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру