Здарэнне адбылося 8 кастрычніка ў вёсцы Дварэц, паведамляе «Медыя-Палессе».

41-гадовы мужчына застаўся на гаспадарцы маці, якая была ў бальніцы. Выпіў недзе і пайшоў дахаты. Спыніўшыся каля брамкі, нейкім чынам прасунуў галаву паміж штыкетам і не змог назад выбрацца.

 — Мяркуем, што шыя мужчыны затрымалася ў праёме паміж двума дошкамі драўлянай брамы з боку вуліцы. Ён не змог дастаць галаву і наступіла механічная асфіксія. Імаверная прычына смерці - асабістая неасцярожнасць, - паведаміў начальнік Лунінецкага райаддзела СК Андрэй Лукашэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0