11 кастрычніка, на 45-м годзе жыцця раптоўна памёр старшыня праўлення «Тэхнабанка», аднаго з нямногіх у краіне банкаў з прыватным беларускім капіталам, Дзмітрый Міхалевіч.

Фота з сайта банка

Фота з сайта банка

Міхалевіч нарадзіўся 13 студзеня 1973 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, прайшоў шлях ад спецыяліста да старшыні праўлення банка.

«Дзмітрый Леанідавіч 10 гадоў цалкам і цалкам бездакорна выконваў пастаўленыя перад ім задачы кіраўніка ААТ «Тэхнабанк», — адзначана ў некралогу на сайце банка.

Пра дату і месца развітання з банкірам паведамяць дадаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?