Пакупніца карціны Бэнксі «Дзяўчынка з шарам», якая самазнішчылася адразу пасля продажу на аўкцыёне Sotheby's, пакінула ўгоду ў сіле.

«Калі пасля фінальнага ўдару малатка праца была знішчана шродэрам, спачатку я была шакаваная, але паступова пачала разумець, што ў маіх руках апынуўся ўласны кавалачак гісторыі мастацтва», - прыводзіць яе словы аўкцыённы дом.

Sotheby's не раскрывае імя пакупніцы. Вядома толькі, што яна родам з Еўропы і з'яўляецца даўнім кліентам аўкцыённага дома. Яна набыла палатно за мільён фунтаў стэрлінгаў 5 кастрычніка.

Пасля знішчэння на таргах карціне «Дзяўчынка з шарам» далі новую назву «Каханне ў сьметніцы», дадалі ў Sotheby's.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0