12.10.2018 / 10:23

У Мінску пенсіянерка адбілася ў сваёй кватэры ад рабаўніка з нажом 7

Фота Волі Афіцэравай

Выпадак адбыўся 6 кастрычніка, у суботу, у Кастрычніцкім раёне Мінска, паведамляе СК.

Адзін мужчына, з дублікатам ключа ад уваходных дзвярэй, пранік у кватэру жанчыны ў пошуках грошай. Ён ведаў, што ў кватэры можа захоўвацца вялікая сума. У гэты час іншы мужчына, знаёмы з гаспадыняй кватэры, размаўляў з ёй на вуліцы, спрабуючы адцягнуць увагу. За некалькі дзён перад гэтым ён ужо бываў дома ў жанчыны, у сувязі з чым змог непрыкметна завалодаць ключом ад яе кватэры і зрабіць дублікат.

Перад прыходам жанчыны, першы мужчына беспаспяхова працягваў шукаць грошы. Пагражаючы гаспадыні нажом, ён стаў патрабаваць грошы, аднак тая адказала адмовай і аказала актыўны супраціў. Мужчыну давялося хутка пакінуць кватэру. Увесь гэты час ён хаваў свой твар, бо баяўся, што жанчына яго пазнае.

У ходзе праведзеных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваныя, 33-гадовы грамадзянін Расіі і 32-гадовы раней судзімы мінчук, неўзабаве былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

0
Люстрация / Адказаць
12.10.2018 / 10:44
Мы, беларуууусы, з брааатняю Руссю...
0
Guinness / Адказаць
12.10.2018 / 12:14
Мірнааа працуем, сілы гартуууемКаб не забралі зямлю м*****і...
0
неудивленный / Адказаць
12.10.2018 / 12:50
так вот он какой, союз Беларуси и России
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру