12.10.2018 / 10:31

Даляр сёння рэзка патаннеў

Даляр спачатку 11 дзён рос (вырас з 2,0788 да 2,1580), а цяпер таннее чацверты дзень запар.

Сёння на пачатку таргоў амерыканская валюта знізілася адразу на паўтары капейкі (-0,0153) да 2,1271 беларускага.

Нагадаем, што максімум даляра быў на таргах 12 верасня — 2,1681 рубля.

Еўра патаннеў на 0,0027 да 2,4711.

Расійскі рубель сёння вырас на 0,0127 да 3,2249 беларускага за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру