ДТЗ з удзелам нецвярозага кіроўцы здарылася раніцай 12 кастрычніка, паведамілі «Мінск-Навінам» у сталічнай ДАІ.

— Каля 04:10 «Рэно», за рулём якога быў мужчына 1989 года нараджэння, рухаўся па знешнім кальцы МКАД з боку вул. Чыжэўскіх у напрамку Свіслацкай. Ён не справіўся з кіраваннем: аўто ўдарылася ў асвятляльную мачту, раздзяляльны парапет ля краю праезнай часткі і дарожны знак, пасля чаго выехала за межы праезнай часткі ў кювет, дзе ўрэзалася ў дрэва, — распавялі ў ДАІ Мінска.

Агляд паказаў у крыві кіроўцы 1,23 праміле алкаголю. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0