23.11.2008 / 22:59

Знаёмы твар

Матч БАТЭ – «Рэал» будзе судзіць арбітар, што працаваў на матчы Беларусь – Англія.

Прызначаныя арбітры на матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдзкім «Рэалам», які пройдзе ў аўторак, 25 лістапада.

Узначаліць брыгаду рэфэры нарвэжац Тэр’е Хаўге.
Ён, напрыклад, судзіў матч 3-га туру Лігі чэмпіёнаў (22 кастрычніка) між «Порту» і кіеўскім «Дынама».

А 15 кастрычніка ён наогул прылятаў у Менск, каб адсудзіць матч групавога турніру да чэмпіянату сьвету Беларусь – Англія (1:3).

АГ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру