12.10.2018 / 16:04

У Нямеччыне з палаючага цягніка эвакуявалі больш за 500 пасажыраў 3

У Нямеччыне загарэўся высакахуткасны цягнік ICE, які рухаўся з Кёльна ў Мюнхен, усе пасажыры эвакуяваныя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні чыгуначнага аператара Deutsche Bahn.

У цягніку знаходзіліся 510 пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў. У выніку здарэння згарэлі два вагоны. Пасля пажару высакахуткасную дарогу паміж Кёльнам і Франкфуртам перакрылі. Удакладняецца, што ў сувязі з гэтым цягнікі будуць ехаць па аб'язной дарозе, і час паездкі павялічыцца прыкладна на 80 хвілін. Прычыны пажару высвятляюцца.

Як піша газета Bild, пах дыму адчуў паліцэйскі, які ішоў па цягніку, і актываваў пажарную сістэму, дзякуючы чаму ўдалося пазбегнуць ахвяр. Па дадзеных выдання, пяць чалавек атрымалі лёгкія траўмы.

12
тонкий ход / Адказаць
12.10.2018 / 17:50
побольше "дичи" из Африки, Азии И Кавказа приглашайте ! Будет ещё веселей.
0
У Беларусі тры сталіцы / Адказаць
13.10.2018 / 07:56
нават аварыі падобныя на забаўляльныя шоу...Вось што значыць Германія
0
reichenbach / Адказаць
13.10.2018 / 08:43
тонкий ход, связь с реальностью совсем потеряна? ты новость о том, что фрау П. в баварском городке Л. подскользнулась и сломала себе шейку бедра тоже, наверное, комментировал бы негодованием про приглашение в Германию «дичи»? включи мозги.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру