Пра гэта заявіла начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Вера Лабковіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Мінпрацы, піша БелТА.
«У цяперашні час пытанне аб скарачэнні адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў не разглядаецца», — сказала Вера Лабковіч.
Сёння базай для разліку дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з'яўляецца сярэднямесячная заработная плата работнікаў у краіне. На выхаванне першынца кожны месяц выплачваецца 35% сярэднямесячнай зарплаты; на другое і наступных дзяцей — 40%; на дзіця-інваліда — 45% сярэднямесячнага заробку.
0
0
0
0
0
0