12.10.2018 / 18:55

У Беларусі да 2022 года плануецца запусціць 431 станцыю для зарадкі электрамабіляў 6

У Беларусі да 2021 года ўключна плануецца размясціць 431 электразарадную станцыю. Гэта прадугледжана праграмай стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 10 кастрычніка 2018 года №731, паведамляе БелТА.

Праграма накіравана на стварэнне ў Беларусі развітой сеткі зарадных станцый для якасных і даступных паслуг па зарадцы электрамабіляў. Праграму плануецца рэалізаваць у тры этапы.

Першы этап, які будзе ажыццяўляцца да 2021 года ўключна, прадугледжвае размяшчэнне 431 зарадных станцый у Мінску і найбольш прыярытэтных месцах у абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е.

Другі этап прадугледжана рэалізаваць у 2022-2025 гадах пры ўмове павелічэння колькасці электрамабіляў да больш чым 10 тысяч. Рэалізацыя трэцяга этапу запланавана на 2026-2030 гады з улікам павелічэння колькасці адзінак электратранспарту да больш чым 25 тысяч.

Усяго ж у Беларусі да 2030 года прадугледжана стварэнне 1304 зарадных станцый, у тым ліку 1224 у населеных пунктах і 80 на ўсіх асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма найбліжэйшымі станцыямі 50-70 кіламетраў.

Мяркуецца таксама ўстаноўка 25 суперхуткіх электразарадных комплексаў у Мінску і гарадах абласнога падпарадкавання, на асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма найбліжэйшымі станцыямі 120-150 км.

0
HENRIK KWINTA / Адказаць
12.10.2018 / 19:37
А ЧЁ ЗАРЯЖАТЬ БУДЕМ?
0
Anarkisto / Адказаць
12.10.2018 / 21:30
Гэта заусім няшмат. Праўда пры атсутнасьці субсыдый і адначасовай падтрымцы бензінавых джылі, да гэтага часу элетрамабіляў у Беларусі будзе ледзьве не меней, чым зарадак
0
Anarkisto / Адказаць
12.10.2018 / 21:31
У гэтай справе трэба браць прыклад з Украіны. Там, мабыць, ужо зараз болей зарадак
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру